21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Каля паловы моваў Зямлі знаходзяцца пад пагрозай знікнення. ЮНЭСКА якраз і заклікае ў гэты дзень згадаць пра іх.

Нагадаем, паводле апошняга перапісу насельніцтва, беларускую мову назвалі роднай 5 мільёнаў 58 тысяч альбо 60% жыхароў нашай краіны. Аднак размаўляе на ёй толькі палова з іх.

У нашай краіне і ў замежжы працягнецца традыцыйная беларуская дыктоўка. У Брэсце сёння ладзіцца афіцыйнае свята “Жывыя вытокі”.