Сёння ў Варшаве завершыцца саміт “Усходняга партнёрства”
У другі дзень працы плануюць прыняць выніковую дэкларацыю, у якой, дарэчы, можа з’явіцца крытычны параграф пра Беларусь.
Супраць гэтага параграфа выступае Грузія. На канферэнцыі 29 верасня старшыня грузінскага парламента Давід Бакрадзэ заявіў, што ў дачыненні да Беларусі павінна праводзіцца палітыка ўзаемадзеяння, якая прадугледжвае двухбаковае супрацоўніцтва. Інакш, на яго думку, сітуацыя ў Беларусі альбо пагоршыцца, альбо краіна пойдзе на Усход, паведамляе БелаПАН.