Сёння - ўспамін святога Андрэя Баболі, апякуна Пінскай дыяцэзіі
У каталіцкай царкве - урачыстасць у гонар святара і мучаніка, святога Андрэя Баболі.
Святы Андрэй Баболя нарадзіўся ў 1591 годзе, а ў 1611 годзе ўступіў у Таварыства Ісуса. Пасля навучання ў Віленскай Акадэміі і святарскага пасвячэння ён быў накіраваны на душпастырскую працу. 3 1636 года працаваў сярод уніятаў, узмацняючы іх у каталіцкай веры. Схоплены праваслаўнымі казакамі, ён быў жорстка закатаваны ў Янаве Палескім 16 траўня 1657 года, паведамляе katedra.by