Сербскі нападаючы Матэя Кежман падпісаў кантракт з БАТЭ
Знакаміты футбаліст зможа ўзмацніць барысаўчан у Лізе чэмпіёнаў.
32-гадовы сербскі нападаючы Мацея Кежман перайшоў у БАТЭ, паведамляе афіцыйны сайт клуба. Форвард падпісаў кантракт да канца года з магчымасцю працягнуць яго на больш працяглы тэрмін. Кежман будзе ўключаны ў заяўку БАТЭ для ўдзелу ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў. Верагодна, ён заменіць Віталя Радзівонава, які з-за траўмы выбыў як мінімум на паўгода.
Раней Кежман выступаў за ПСВ, “Чэлсі”, “Зеніт”, ПСЖ і ў Ганконгу. Апошнія месяцы ён трэніраваўся разам з бялградскім “Партызанам”, таму ўсе меркавалі, што Кежман застанецца ў Сербіі. Днямі кіраўнік праўлення БАТЭ Анатоль Капскі заявіў, што клуб вядзе перамовы наконт “нападніка з даволі гучным іменем, не беларуса і не расіяніна, у якога за плячыма выступы за сур’ёзныя клубы".