Сербскі прэзідэнт, у якога "ўсё на месцы", паляцеў на радзіму (відэа)

На перамовах Аляксандра Лукашэнкі і Таміслава Нікаліча ў вузкім і пашыраным складах гаворка ішла пра "ўвесь спектр беларуска-сербскіх адносінаў", у тым ліку і пра "ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне". Прэзідэнт Сербіі ўзнагародзіў кіраўніка Беларусі ордэнам.

У сераду, 13 сакавіка, сербская дэлегацыя мела сустрэчы з дзелавымі коламі нашай краіны, наведала некаторыя прадпрыемствы ў сталіцы.

Падчас сустрэчы з старшынёй Савета Рэспублікі Анатолем Рубінавым сербскі прэзідэнт распавёў падрабязнасці гутаркі з Аляксандрам Лукашэнкам. "Я 15 гадоў быў у спісе грамадзян, якім быў забаронены ўезд у краіны Еўрапейскага саюза, — цытуе словы Таміслава Нікаліча "Интерфакс-Запад". — Учора я падбадзёрыў... Лукашэнку, сказаў, што пасля гэтага ў мяне і рукі, і ногі, і вушы на месцы — усё ў мяне на месцы".