"Укантакце" могуць перакласці на беларускую мову да лета
Каб скончыць працу за 1-2 месяцы, перакладчыкі просяць дапамогі.
У сацыяльнай сетцы "Укантакце" працягваецца пераклад інтэрфейсу на беларускую мову. Сетка ўжо мае пераклад на тарашкевіцу, але група энтузіястаў цяпер перакладае і на афіцыйны правапіс. Засталося ўсяго 4,6 тысячы пунктаў, паведамляе газета "Наша ніва".
Далучыцца да перакладу можна тут.