Шакіра і Жэрар Піке назвалі свайго сына Міланам (відэа)
Сёння стала вядома, што ў зорнай пары нарадзілася дзіця.
Хлопчык з'явіўся на свет раніцай 22 студзеня ў барселонскай клініцы. Яго вага пры нараджэнні склала амаль 3 кілаграмы, напісаў Піке ў Twitter.
Між іншым, ён адзначыў: "Як і яго бацька, Мілан стаў з самых народзінаў членам футбольнага клуба "Барселона".
Як вядома, 25-гадовый Жэрар Піке — гулец легендарнага футбольнага клуба. Знакамітай спявачцы Шакіры 35 гадоў. Яе ўжо павіншаваў з нараджэннем сына прэзідэнт Калумбіі.