Шатл “Атланціс” вярнуўся на Зямлю апошні раз

Атстыкоўка ад амерыканскага сегмента Міжнароднай касмічнай станцыі прайшла ў аўторак. Гэтым палётам ЗША сканчаюць праграму Space Shuttle і цяпер для транспарціроўкі астранаўтаў на МКС будуць карыстацца паслугамі расіян, паведамляе ВВС.