Школьніцы ў масках-панчохах абрабавалі бабулю на 6 долараў
Здарэнне адбылося ў Пружанскім раёне.
Як паведамляе сайт tomin.by, на злачынства наважыліся дзве школьніцы — 16 і 13 гадоў. 24 красавіка яны забраліся ў хату 92-гадовай жанчыны. Гаспадыня адчыніла дзверы сама, калі да яе пагрукаліся. І была вельмі збянтэжаная, калі пабачыла невядомых з панчохамі на галовах. У руках яны трымалі штосьці падобнае да пісталетаў.
Рабаўнікі апынуліся вельмі дзіўнымі. Яны забралі 5-літровую ёмістасць з цукрам, малярную стужку, ніткі і канцылярскія сашчэпкі. Агульная сума стратаў склала 50 тысяч рублёў (каля 6 долараў)
Следчыя хутка знайшлі дзвюх школьніц, якія абрабавалі пенсіянерку. Пры ператрусе ў іх выявілі крадзенае. Знайшліся таксама два цацачныя пісталеты, і маскі з панчохаў.
Фота — ru.tsn.ua