Шматдзетным мінчукам дазволяць будаваць па дзве кватэры
Шматдзетныя сем'і сталіцы змогуць пабудаваць па дзве кватэры, размешчаныя на адной пляцоўцы дома.
Такім чынам мінскія ўлады ліквідуюць недахоп чатырохпакаёвых кватэр для шматдзетных сем'яў. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкаму Аляксандр Аўраменка:
Аўраменка: "Паводле заканадаўства мы павінны такія сем'і забяспечваць на працягу года. На сённяшні дзень усё ідзе згодна з планам. Праўда, ёсць невялікія праблемы з будаўніцтвам жылля ў Каменнай Горцы-3: там трэба зрабіць вялікія аб'ёмы работ па падсыпцы грунту для будаўніцтва гэтых дамоў. Але я думаю, што мы справімся з засяленнем менавіта шматдзетных сем'яў па іншых варыянтах і ў іншых месцах".