Шматлікія беларускія інтэрнэт-рэсурсы будуць недаступныя ў ноч на 11 траўня
У сувязі з мадэрнізацыяй апорнага вузла сеткі Цэнтра апрацоўкі дадзеных "Белтэлеком" магчымыя перапынкі ў прадастаўленні ўсіх паслуг хостынгу.
Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе "Белтэлеком".
Так, на час правядзення прац з 4 да 6 гадзін раніцы будзе здзейснена поўнае адключэнне тэлекамунікацыйнай сеткі ЦОД ад вонкавых сетак перадачы дадзеных Беларусі і Інтэрнэту.