Штогадовы “Калядны фэст” пройдзе ў Мінску

Пра гэта паведаміў БелаПАН арганізатар імпрэзы Віталь Супрановіч. Паводле яго словаў, “Калядны фэст” праходзіць з 2007 года. Гэта своеасаблівая справаздача за год аб развіцці музыкі ў Беларусі. У імпрэзе бяруць удзел фолкавыя гурты, таму фэст вельмі арганічна ўпісваецца ў кантэкст старадаўняга абрадавага свята. 


У сёлетнім “Калядным фэсце” возьмуць удзел такія гурты, як Rokash, “Стары Ольса”, “Тутэйшыя”, Re1ikt ды іншыя.