Штраф для "зайцаў" хочуць павялічыць у пяць разоў

Як перадаюць "Мінск-навіны", транспартнікі хочуць, каб штраф складаў прынамсі 1 базавую велічыню — на сёння гэта 35 тысяч рублёў. На цяперашні час сума штрафу ў пяць разоў меншая — 7 тысяч. 


Нагодай для павелічэння штрафу транспартнікі называюць вялікую колькасць "зайцаў". Так, у 2006 годзе ў Мінску аштрафавалі менш за 40 тысяч чалавек. А вось у 2010-м колькасць злоўленых безбілетнікаў амаль дасягнула 160 тысяч — у 4 разы больш.