Штраф за нясвоечасовы тэхагляд можа вырасці ўдвая
З такой прапановай выступіла ўнітарнае прадпрыемства "Белтэхагляд".
Як інфармуе БЕЛТА, пры гэтым штраф можа скласці 400 тысяч рублёў (4 базавыя велічыні). А для легкавікоў, якія выкарыстоўваюцца для камерцыйных перавозак пасажыраў, штраф у такім разе складзе 2 мільёны рублёў (20 базавых).
Таксама "Белтэхагляд" прапануе павялічыць удвая штраф за паўторнае на працягу года парушэнне, звязанае з нясвоечасовым праходжаннем дзяржтэхагляду.
Па звестках спецыялістаў "Белтэхагляду", праверка, зладжаная ў канцы сакавіка, закранула амаль 25 тысяч аўтамабіляў. І кожны трэці з іх эксплуатуецца з парушэннямі тэрмінаў тэхагляду.
Фота — club5tonn.by