Шушкевіча на мяжы пратрымалі больш за шэсць гадзін
Разам з першым кіраўніком незалежнай Беларусі затрымалі 12 студэнтаў ЕГУ.
Станіслаў Шушкевіч вяртаўся ў Мінск з Вільні, дзе прымаў удзел у Форуме супольнасці дэмакратый. На станцыі Гудагай памежнікі папрасілі яго выйсці з цягніка, папярэдне забраўшы пашпарт. Разам з ім вывелі некалькі дзесяткаў маладых людзей, з якіх пазней частку адпусцілі, а 12 студэнтаў ЕГУ дапыталі ў асобным пакоі. Студэнтаў падазравалі ў перавозцы наркотыкаў, паведамляе БелаПАН.
Сярод знятых з цягніка -- Аляксандра Герасімовіч, Аляксей Кушко, Яўген Чыкалкин, Кацярына Мацесава, Максім Бондар.
Праз шэсць гадзін памежнікі папрасілі прабачэння ў Станіслава Шушкевіча, вярнулі пашпарт і набылі яму квіток на цягнік "Калінінград -- Адлер" да Мінска.