Шведская паліцыя: Класкоўская толькі падазраецца ў замаху
Пра гэта Радыё Свабода паведаміў камісар камісар паліцыі Ларс-Горан Рон.
Ён падкрэсліў, што "Вольга цяпер знаходзіцца ў статусе падазраванай, а не абвінавачанай".
Камісар Рон паведаміў, што ў мінулыя выходныя беларуску затрымалі па падазрэнні ў тым, што яна параніла нажом свайго партнёра. "Паколькі гэтае абвінавачанне вельмі сур’ёзнае, Вольга будзе знаходзіцца ў турме да канца расследавання", — сказаў ён.
Паліцыя не каментуе ні стан здароўя мужа Вольгі Класкоўскай, ні тое, дзе знаходзяцца яе дзеці Адэм і Міраслава.
Нагадаем, Вольгу Класкоўскую затрымалі ў Швецыі 30 сакавіка па падазрэнні ў замаху на забойства мужа. Яна знаходзіцца ў жаночай турме. Суд па яе справе можа адбыцца 15 красавіка.

На здымку: Гёкай Безгін, муж Вольгі Класкоўскай, з сынам Адэмам.
Фота — svaboda.org, Facebook