Шведскі дэпутат: Маштаб рэпрэсій у Беларусі дасягнуў свайго апагею

"Маштаб рэпрэсій у Беларусі дасягнуў свайго апагею. На мой погляд, такога моцнага ціску на дэмакратычныя структуры не было, мабыць, ніколі. Беларусы перажываюць цяпер вельмі няпросты перыяд. Я ўсведамляю, наколькі цяжка беларускім дэмакратам адстойваць свае правы ў такой палітычнай сістэме, ва ўмовах сталага прэсінгу і пераследаў", — заявіў Фрэдрык Мальм у інтэрв'ю БелаПАН.


Дэпутат адзначае, што санкцыі Еўрасаюза ні ў якім разе не павінны адлюстроўвацца на беларускім грамадстве. Па яго словах, любога роду абмежавання і забароны ЕС накіраваны выключна ў бок афіцыйнага Мінска.

"Я згодзен з меркаваннем большасці маіх калегаў пра тое, што Еўропа па-ранейшаму застаецца як бы зачыненай для беларусаў. І прычына гэтаму візавы цяжар. Упэўнены, што візавыя працэдуры для грамадзян Беларусі павінны быць спрошчаны", — падкрэслівае Фрэдрык Мальм.