Шведскі праваабаронца: Прыгавор Парфянкову — абсурдны
"Швецыя і ўсе астатнія краіны Еўрасаюза павінны прарэагаваць на гэтыя парушэнні правоў чалавека вельмі жорстка і прынцыпова", — заявіў Ларс-Эрык Элер
Вердыкт беларускага суда ў дачыненні да Васіля Парфянкова — абсурдны. Такую думку выказаў у інтэрв'ю БелаПАН Ларс-Эрык Элер, вядомы шведскі праваабаронца, прафесар, удзельнік ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Ostgruppen, член шведскага філіяла Amnesty International.
"Гэта проста неверагодна. Як у прынцыпе можна судзіць чалавека за праяўленне яго грамадзянскай пазіцыі?.. Хацеў бы асабліва падкрэсліць, што сённяшні вердыкт — гэта не рашэнне незалежнага аб'ектыўнага суда, а загадзя падрыхтаваны сцэнарый беларускіх уладаў", — сказаў Элер.
"Перакананы, што час дыялогаў з афіцыйным Мінскам вычарпаны. Швецыя і ўсе астатнія краіны Еўрасаюза павінны прарэагаваць на гэтыя парушэнні правоў чалавека вельмі жорстка і прынцыпова", — заявіў шведскі праваабаронца.