Сікорскі паабяцаў не забываць аб “беларускім пытанні”
Такое абяцанне міністр замежных спраў Польшчы даў прадстаўніку “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі” Анатолю Міхнаўцу.
Размова паміж Радаславам Сікорскім і беларускім актывістам адбылася ў Варшаўскім універсітэце. Як паведаміў Еўрарадыё Анатоль Міхнавец, у размове з польскім міністрам былі абгавораны механізмы магчымага ўплыву Польшчы на працэсы дэмакратызацыі ў Беларусі.