Сілавікам і чыноўнікам скарацілі выходную дапамогу

Як паведамляе interfax.by, закон прадугледжвае скасаванне дадатковых гарантый, якія прадстаўляюцца дзяржслужбоўцам і супрацоўнікам сілавых структур пры скарачэнні.

Цяпер будзе адзіны ўзровень гарантый для ўсіх катэгорый грамадзян пры скарачэнні штатаў — 3 месячныя заробкі. Да цяперашняга часу дзяржслужбоўцам гарантаваліся больш высокія памеры выходнай дапамогі.

Фота — bloglaw.ru