Сільвіё Берлусконі зноў хоча стаць прэм'ер-міністрам Італіі
Ён хоча змагацца за гэтую пасаду на выбарах увесну 2013 года.
Пра намер палітыка паведамляе ВВС са спасылкай на лідара ўзначаленай ім парламенцкай фракцыі "Народ свабоды" Фабрыцыё Чыкіта.
Берлусконі тройчы займаў пасаду прэм'ера і сышоў у адстаўку летась у лістападзе. Ён абяцаў пакінуць пасаду пасля таго, як дэпутаты ўхваляць пакет мераў па эканоміі, закліканы вывесці краіну з глыбокага крэдытнага крызісу.
Фота: ru.tsn.ua