Сімвалам горацкіх “Дажынак-2012” можа стаць “Тарас на Парнасе” (фота)

З ягонай сумкі будуць выглядаць кнігі Пушкіна, Лермантава, Жукоўскага і Гогаля, якіх Тарас сустрэў падчас сваіх прыгодаў, а таксама маленькая вавёрка. За спіной ў Тараса будзе вісець стрэльба.

Плануецца, што бронзавая скульптура стане не толькі сімвалам “Дажынак”, аднак і саміх Горак. Яе ўсталюць у адным са сквераў горада, паведамляе газета “Магілёўскія ведамасці”.

Акрамя скульптуры “Тарас на Парнасе” былі прапанаваны варыянты каласоў у разнастайных інтэрпрэтацыях, сонечны гадзіннік, буслы, кветнік “Шапка Манамаха” і саха на разгорнутай кнізе.

Трэба адзначыць, што аўтар паэмы Канстанцін Вераніцын вучыўся ў Гора-Горацкім земляробчым інстытуце ў сярэдзіне XIX стагоддзя. У Горках існуе гара пад назвай “Парнас” і маленькі помнік самому Тарасу.

На здымку: Аўтар скульптуры Сяргей Сотнікаў. Фота — mogved.by