Сінгапуру, з якім пасябравала Беларусь, пагражае смяротна небяспечны вірус

Ужо вядома, што на мінулым тыдні захварэла 327 чалавек. Новыя звесткі агучаць у аўторак. Падчас эпідэміі 2005 года смяротна небяспечным вірусам заразіліся 14 тысяч сінгапурцаў, 25 з іх памерлі.

Ліхаманку дзенге разносіць адмысловы від камароў. Сярод сімптомаў захворвання — высокая тэмпература, самыя моцныя болі ў суставах і цягліцах, а таксама ўнутраныя крывацёкі.

Фота — sb.by