Сіноптыкі і МНС папярэджваюць пра новую снежную буру

Такое ветранае надвор’е прагназуецца ў суботу ўдзень па ўсходзе краіны, а ўначы ў многіх раёнах чакаецца завіруха.

МНС рэкамендуе пры ўзмацненні ветры прыбіраць гаспадарчыя рэчы са двара і балконаў у дом або ў сутарэнне, загадзя абрэзаць сухія дрэвы. Машыну варта паставіць у гараж, калі гаража няма, то прыпаркаваць падалей ад дрэваў. Людзям, якія знаходзяцца на вуліцы, раяць абыходзіць хісткія будовы і дамы з няўстолівымі дахамі, а таксама пазбягаць дрэваў, мастоў, лініяў электраперадач.

Пры атрыманні папярэджання пра моцную завіруху рэкамендуюць зачыніць вокны і дзверы, а таксама ўстрымацца ад паездкі на аўтамабілі, перадае БЕЛТА.