Сіноптыкі: Летняе надвор'е вяртаецца, на тыдні — да 32-34 цяпла
У аўторак без ападкаў, тэмпература паветра ўначы — 8-14, удзень — 23-28 вышэй за нуль.
У сераду ў дзённыя гадзіны чакаецца ўжо да 30 цяпла. Да канца тыдня тэмпература паветра будзе павышацца — у сярэднім на 3-5 градусаў вышэй за кліматычную норму. У нядзелю пройдуць дажджы і навальніцы, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net