Сіноптыкі: у чацвер чакаецца дождж, 4-10 цяпла

Вецер паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду, удзень парывы да 14 метраў, а на паўночным захадзе да 15-18 метраў.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад мінус 2 да 4 цяпла. У дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да 4-10 вышэй за нуль, інфармуе БЕЛТА.

Сіноптыкі папярэджваюць пра пагаршэнне ад пятніцы ўмоваў надвор'я. Чакаецца рэзкае пахаладанне, моцны вецер, мокры снег.