Сіноптыкі: у сераду чакаецца 1-6 цяпла, без істотных ападкаў
Уначы і ў першай палове дня ў многіх раёнах згусціцца туман, месцамі магчымы слабы галалёд.
Вецер заходні, 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы будзе ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла (пры праясненнях слупок тэрмометра можа апусціцца да 6 марозу). У дзённыя гадзіны чакаецца 1-6 градусаў вышэй за нуль, паведамляе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net