Сіноптыкі: у суботу чакаецца да 13 марозу, невялікі снег
Ападкі прагназуюцца ўначы месцамі, удзень у многіх раёнах краіны.
У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца туман. На асобных участках дарогаў захаваецца галалёд.
Тэмпература паветра ўначы складзе 4-9 градусаў марозу, пры праясненнях чакаецца да 10-13 ніжэй за нуль, у дзённыя гадзіны — 2-7 марозу, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net