Сітуацыя з кантрактам Аляксандра Глеба застаецца няпэўнай
Яго агент Мікалай Шпілеўскі кажа, што кропка ў перамовах яшчэ не пастаўленая.
У сераду 30-гадовы беларускі футбаліст так і не падпісаў кантракт з грэцкім "Алімпіякасам", паведамляе БелаПАН. Але магчымасць такога падпісання па-ранейшаму застаецца.
Нагадаем, што 31 студзеня іспанская "Барселона" і Глеб датэрмінова скасавалі чатырохгадовы кантракт. Пасля гэтага футбаліст і яго агент адправіліся ў Грэцыю.