Сітуацыя з прадпрымальнікамі Чэрвенскага рынка застаецца няпэўнай
Сёння на рынку прайшоў чарговы сход прадпрымальнікаў.
Нагадаем, што Чэрвенскі рынак планавалася зачыніць 15 студзеня 2012 гады ў сувязі з рэканструкцыяй. Яе мелася рабіць іранская кампанія "Дзідас". Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька абяцаў прадпрымальнікам, што для іх падрыхтуюць новую пляцоўку ў мікрараёне Лошыца. Туды прадпрымальнікаў абяцалі перавезці да пачатку рэканструкцыі рынка.
Аднак цяпер гарадскія ўлады кажуць зусім іншае. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў старшыня рады Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка. Па яго словах, начальнік упраўлення прадпрымальніцтва Мінгарвыканкаму Аляксандр Каліноўскі цяпер прапануе прадпрымальнікам пераехаць на іншыя рынкі, а калі будзе пабудавана нейкая пляцоўка, тады іх туды перавязуць.
5 кастрычніка на Чэрвенскім рынку таксама прайшоў збор прадпрымальнікаў. На ім прысутнічаў дырэктар рынка Мікалай Хмяльніцкі. Ён патлумачыў прадпрымальнікам, што сёння вядуцца падрыхтоўчыя працы для будаўніцтва новага рынка. Там нібыта паставяць два будынкі, у якія перавязуць прадпрымальнікаў, але там не будзе ніякіх боксаў. Час іх пабудовы пакуль не вядомы.