Складзены спіс самых заможных гарадоў свету
Такое даследаванне правёў амерыканскі інстытут Brookings Institute.
Крытэрыем пры вызначэнні заможнасці стаў узровень ВУП на душу насельніцтва. Сярод дзесяці самых багатых гарадоў свету шэсць знаходзяцца ў ЗША, тры ў Еўропе і адзін прадстаўляе Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Самым заможным гораду свету прызнаны малавядомы амерыканскі Хартфард. У тройку ўваходзяць таксама Осла і Сан-Хасэ, паведамляе УНІАН.
Найбяднейшыя мегаполісы знаходзяцца ў Афрыцы і Азіі. Апошняе месца займае сталіца Егіпта Каір, затым Мумбаі і Александрыя.
Дзясятка самых багатых гарадоў свету, згодна з Brookings Institute, выглядае так:
1. Хартфард, ЗША ($ 75086)
2. Осла, Нарвегія ($ 74 057)
3. Сан-Хасэ, ЗША ($ 68 141)
4. Абу-Дабі, ААЭ ($ 63 859)
5. Брыджпорт, ЗША ($ 63 555)
6. Цюрых, Швейцарыя ($ 63 236)
7. Вашынгтон, ЗША ($ 62 943)
8. Стакгольм, Швецыя ($ 61 458)
9. Бостан, ЗША ($ 60074)
10. Сан-Францыска, ЗША ($ 58783)
На фота Хартфард, ЗША, en.wikipedia.org