Славакія адобрыла пашырэнне паўнамоцтваў Еўрасаюза
Яна стала апошняй з 17 краін еўразоны, якая ўхваліла план павелічэння Еўрапейскага фонду фінансавай стабільнасці.
У ходзе паўторнага галасавання славацкі парламент падтрымаў рэформу большасцю галасоў. Яшчэ 12 кастрычніка дэпутаты заблакавалі пашырэнне аб'ёму і паўнамоцтваў ЕФФС, адначасова выказаўшы недавер ураду. Аднак на паўторным галасаванні сітуацыя змянілася.
Апазіцыйная партыя "Курс - сацыяльная дэмакратыя" паабяцала, што падтрымае законапраект, калі цяперашні прэм'ер-міністр сыдзе ў адстаўку. Датэрміновыя выбары ў парламент пройдуць у сакавіку 2012 года, паведамляюць інфармагенцтвы.