Следам за Магілёвам "Ісус Хрыстос — суперзорка" забароняць і ў Гомелі?
З адпаведным зваротам да мясуцовых уладаў звярнулася Гомельская епархія Беларускай праваслаўнай царквы.
Як паведамляе БелаПАН, пад зваротамі падпісаліся ўладыка Арыстарх і іншыя святары. Лісты адпраўленыя ў Гомельскі аблвыканкам і гарвыканкам, а таксама ва ўпраўленне культуры Гомельскага аблвыканкама. Плануецца таксама сабраць подпісы вернікаў у праваслаўных прыходах Гомеля.
Дарэчы, амаль усе квіткі на рок-оперу ў Гомелі раскупленыя.
Нагадаем, што ў Магілёве мясцовыя ўлады забаранілі паказ оперы ў сувязі з пратэстам мясцовых праваслаўных вернікаў. Замест адмененага спектакля ў Магілёве пакажуць рок-оперу "Орфей і Эўрыдыка".