Следства: Мінчанка нарадзіла мёртвых дзяцей і паклала іх у лядоўню
Следчыя ўпэўненыя, што ніякіх злачынных намераў у хворай на рак жанчыны не было.
Дарэчы, муж мінчанкі заявіў "Комсомольской правде", што не ведаў, ні пра цяжарнасць жонкі, ні пра роды.
Нагадаем, што гэтая шакуючая гісторыя адбылася ў студзені. Калі 36-гадовая Святлана, памерла ад рака грудзей, яе муж прыйшоў у кватэру навесці парадак. У апошнія гады ў іх быў гасцявы шлюб і кожны жыл ва ўласнай кватэры. Пры гэтым муж да апошняга падтрымліваў Святлану ў шпіталі. Калі мужчына адкрыў лядоўню ў кватэры, то быў узрушаны: у ёй ляжалі трое замарожаных немаўлятаў. Ён тут жа выклікаў міліцыю.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па артыкуле "Забойства заведама малалетніх". Падчас расследавання выявілася, што ўсе тры немаўляці нараджаліся мёртвымі. Эксперты мяркуюць, што дзеці народжаныя па-за медыцынскім стацыянарам. Не выключана, што дзеці нараджаліся не адначасова.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Фота — kp.by