Следства не мае падазроных у нападзе на літоўскую амбасаду

Па яго словах, якія перадае interfax.by, беларускім следчым не дазволілі дапытаць супрацоўнікаў літоўскай амбасады ў Мінску. Таксама следства не атрымала запіс з відэакамеры, усталяванай на тэрыторыі амбасады. Нагадаем, што ў лістападзе 2012 года на тэрыторыю амбасады былі кінутыя дзве бутэлькі з гаручай сумессю.

Кіраўнік Следчага камітэта кажа, што крымінальная справа па факце злоснага хуліганства не раскрытая, падазроных няма.

Фота — akak.ru