Слонімскія футбалісты апрануць форму з сімволікай "Газпрама"?
Гаворка ідзе пра мясцовы футбольны клуб "Белтрансгаз".
10 студзеня каманда выйшла з адпачынку і два дні будзе праходзіць медагляд. Пра гэта паведамляе сайт goals.by са спасылкай на газету "Всё о футболе".
З новай назвай і лагатыпам каманды пакуль канкрэтыкі няма. Вядома толькі, што клуб звярнуўся да вышэйшага кіраўніцтва канцэрна. Каманда просіць дазволіць выкарыстоўваць на новай гульнявой форме сімволіку "Газпрама".