Слонімскую міліцыю прадалі расіяніну
Дакладней яму дастаўся стары цагляны будынак на вуліцы Янкі Купалы, 2, пабудаваны на пачатку ХХ стагоддзя.
Як паведамляе сайт region4.by са спасылкай на Слонімскі райвыканкам, будынак грамадзяніну Расіі прадалі на аўкцыёне. Ён купіў дом за 1 мільярд 700 мільёнаў рублёў. Новы гаспадар плануе з часам адкрыць у гістарычным доме гандлёвы цэнтр.
На пачатку ХХ стагоддзя двухпавярховы будынак ўзводзіўся пад гатэль. Потым там былі крамы, розныя канторы, райвыканкам, а апошняй там месцілася слонімская міліцыя.
Фота — ЖЖ-юзер znichka