Служба бяспекі Украіны кажа, што следчы "пагарачыўся" з выклікам сацыёлагаў

Намеснік дырэктара інстытута Яўген Галаваха расцэньвае выклік сяброў вучонага савета на допыт як характэрны прыклад дыялогу ўлады з грамадзянскай супольнасцю.

Навуковец выказаў здзіўленне тым, што вучоны савет інстытута нейкім чынам мог мець дачыненне да карупцыі, перадае сайт "Подробности". Ён адзначыў, што гэтая структура не вырашае фінансавых пытанняў.

У сваю чаргу, у прэс-цэнтры кажуць, што выклікалі сацыёлагаў як звычайных грамадзян Украіны і як сведкаў па банальнай крымінальнай справе. Праўда, прызнаюць, у СБУ, малады следчы пагарачыўся з такім выклікам.