СМІ паведамляюць аб “сакрэтнай” аперацыі прэзідэнта Казахстана
Нурсултан Назарбаеў перанёс аперацыю ў адной з бальніц Германіі. Пра гэта паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на нямецкі таблоід Bild.
Інфармацыя пра тое, што Назарбаеў знаходзіцца на лячэнні ў нямецкай клініцы Гамбург-Эппендорф пад узмоцненай аховай, з'явілася ў Bild 19 ліпеня.
Прэс-сакратар клінікі ў гутарцы з AFP не падцвердзіла, аднак і не абвергла інфармацыю аб з'яўленні там Назарбаева, паведаміўшы толькі, што ў шпіталі не прынятыя ніякія спецыяльныя меры бяспекі.