Сотні тысяч чалавек выйшлі на вуліцы іспанскіх гарадоў
У чацвер у гэтай краіне прайшоў усеагульны страйк.
Найбуйнейшыя маніфестацыі прайшлі ў Мадрыдзе і Барселоне, дзе ў іх паўдзельнічалі 275 і 170 тысяч чалавек адпаведна. Прафсаюзы заклікалі іспанскі народ працягваць абараняць свае заваёвы ў сацыяльнай сферы і не даць ураду магчымасці правесці новы працоўны закон. Яны лічаць, што ён несправядлівы ў адносінах да рабочых, шкодны для эканомікі і не садзейнічае стварэнню працоўных месцаў, інфармуе Reuters.