Спартовы памочнік Лукашэнкі: у "Дынама" трэба мяняць не толькі кіраўніцтва

Нагадаем, на нарадзе не адбылося ніякіх кадравых перастановак. Было толькі заяўлена, што каманда працягне выступаць у КХЛ, а колькасць легіянераў не перавысіць у новым сезоне 7 чалавек.

"Падалося, што нам спрабавалі прадставіць зрэжысаваную пастаноўку, у аснове якой немудрагелістая п'еса: як заўгодна гатовыя змяняцца, толькі пакіньце ўсіх пры справах — у клубе", — кажа Максім Рыжанкоў.

Ён мяркуе, што неабходныя змены сярод акцыянераў хакейнага клуба. "Акцыянерамі клуба павінны стаць яго фактычныя, а не віртуальныя папячыцелі, рэальныя донары", — цытуе словы спартовага памочніка Аляксандра Лукашэнкі "Прессбол".

Па словах Рыжанкова, памылкі цяперашняга кіраўніцтва "Дынама" "задорага абыходзяцца краіне" і паўтараюцца з сезона ў сезон.

У бліжэйшыя дні Аляксандра Лукашэнку праінфармуюць пра сітуацыю ў беларускім хакеі і неабходных пераўтварэннях.

Фота — ХК "Дынама-Мінск"