Спецназ штурмам узяў 400 тысяч бляшанак згушчонкі
Захоплены тавар яны далучылі да крымінальнай справы.
Здарэнне адбылося на Руднянскім малочным камбінаце ў Смаленскай вобласці. Як паведамляе сайт "Смоленские новости", згушчонка гэтага прадпрыемства не адпавядае дзяржстандарту. У ёй выяўлены тлушч расліннага паходжання, якога ў згушчонцы быць не можа.
На кіраўніцтва малочнага камбіната пачалі крымінальную справу па падазрэнні ў махлярстве. Кошт канфіскаванай прадукцыі складае больш за 20 мільёнаў расійскіх рублёў.
Фота — obozrevatel.com