Справа Юліі Цімашэнкі: Юшчанка патрабуе дапытаць у судзе Пуціна

Віктар Юшчанка заклікаў дапытаць таксама расійскага прэм'ер-міністра Уладзіміра Пуціна і кіраўніка "Газпрома" Аляксея Мілера. Ён лічыць, што высвятленне ісціны ў гэтай справе будзе немагчыма без прыцягнення удзельнікаў перамоваў з расійскага боку.

Нагадаем, што Генпракуратура Украіны абвінавачвае экс-прэм'ера Юлію Цімашэнку ў перавышэнні ўладных паўнамоцтваў пры заключэнні кантракту з Расіяй на пастаўкі газу ў 2009 годзе. 5 жніўня Юлію Цімашэнку арыштавалі проста ў зале суда. Арышт матывавалі непавагай да ўдзельнікаў працэсу.