Справу аб гібелі школьніка пад коламі Porsche Cayenne перадалі ў суд

Кіроўцу, які на Porsche Cayenne збіў хлопчыка, інкрымінуецца парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Ён знаходзіцца пад вартай, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 13 лістапада 2012 года. 37-гадовы мінчук, дырэктар прыватнага прадпрыемства, на аўтамабілі пад'ехаў да 23-й сталічнай школы, нягледзячы на забараняльныя знакі. Там ён наехаў на 9-гадовага школьніка, які раптоўна выбег на праезжую частку. Хлопчык атрымаў цяжкія траўмы і памёр у машыне хуткай дапамогі.


Аляксандр Лукашэнка згадаў пра смерць школьніка ў Мінску

Пасля гібелі школьніка звольнілі чыноўнікаў ад адукацыі

Фота — bymedia.net