Справу "жлобінскага тэрарыста" рыхтуюць для перадачы ў суд
КДБ абяцае перадаць яе цягам 10 дзён.
Пра гэта заявіў старшыня КДБ Вадзім Зайцаў, паведамляе interfax.by. Па словах кіраўніка Камітэта дзяржбяспекі, справа трапіць у суд, як толькі скончыцца псіхалагічная экспертыза.
Нагадаем, што 24 траўня жыхар Жлобіна напаў на мясцовы міліцэйскі пастарунак і спрабаваў яго падарваць. Паведамляецца, што 20-гадовы юнак не вылучаў ніякіх палітычных патрабаванняў. Раней следчыя паведамлялі, што затрыманы — "радыкальны ісламіст" і мог помсціць за перакрытыя каналы незаконнай міграцыі ў Еўрасаюз.