Стала вядома, хто разбіўся пад Лодзю
Гэта праграмісты з "EPAM-systems". Яны ехалі на працу ў Нямеччыну: мелі квіток на самалёт, але паехалі машынай.
Як паведамляла Еўрарадыё, Subaru Forester з беларускімі нумарамі разбіўся на з’ездзе з кальцавой польскага горада Лодзь уначы 18 лістапада. Аўтамабіль ударыўся ў бетонную агароджу і загарэўся.
Паводле звестак nn.by, сярод загінулых — два праграмісты, якія працавалі ў нямецкім прадстаўніцтве беларускай ІТ-кампаніі "EPAM-systems" у Франкфурце-на-Майне.
Адзін з іх — 31-гадовы Віктар, ён ехаў разам з жонкай Юліяй і 2-гадовым сынам Сямёнам. Яны толькі летам перабраліся ў Нямеччныу. Застаўся жывы толькі 2-гадовы хлопчык: ён вылецеў з машыны ў часе аварыі. Як паведамілі Еўрарадыё польскія лекары, яго шпіталізавалі са шматлікімі траўмамі.
Фота — nn.by