Сталі вядомыя ўмовы каменданцкай гадзіны для падлеткаў
Урад Беларусі зацвердзіў палажэнне аб перадачы непаўналетніх бацькам у каменданцкую гадзіну.
Гаворка ідзе аб парадку перадачы непаўналетніх (ва ўзросце да 16 гадоў), выяўленых міліцыянтамі ў перыяд з 23.00 да 6-й гадзіны раніцы па-за жыллём без суправаджэння, бацькам, апекунам цi папячыцелям. Калі на працягу трох гадзін дзіця не забралі, яго перадаюць у сацыяльна-педагагічны цэнтр.
Пастанова Саўміна ўступіць у сілу з 5 верасня гэтага года, інфармуе БелаПАН.