Сталіца Новай Зеландыі зменіць назву на тры тыдні

Падчас паказу фільма "Хобіт: нечаканая вандроўка" Велінгтан будзе называцца The Middle of Middle-Earth  - “Сярэдзіна Міжзем’я". Увесь гэты час паштовыя службы і мясцовыя СМІ будуць выкарыстоўваць толькі такую назву горада. Акрамя гэтага тут таксама пройдзе фестываль, пырсвечаны свету Толкіена, паведамляе БелТА.

Здымкі "Хобіта" праходзілі ў Новай Зеландыі з сакавіка 2011 па ліпень 2012 года. Першапачаткова рэжысёр Пітэр Джэксан планаваў зняць фільм у дзвюх частках, аднак пасля заканчэння здымак першай часткі Джэксан вырашыў зрабіць трылогію. Галоўнага героя "Хобіта" грае Марцін Фрыман. Таксама ў фільме здымаюцца Ен Маккелен, Кейт Бланшэт, Арланда Блум, Х'юга Уівінг, Элайджа Вуд, Крыстафер Лі, Стывен Фрай і іншыя. Многія з гэтых акцёраў здымаліся ў папярэдняй трылогіі Джэксана "Уладар пярсцёнкаў".