Сталічныя камунальнікі зімой стануць плавільшчыкамі
Яны абяцаюць растапіць лёд з дапамогай новай тэхнікі.
Машыны будуць паліваць лёд адмысловым растворам, ад якога ён літаральна мякчэе. У склад сумесі ўваходзіць антыкаразійнае рэчыва. Такім чынам, пасля апрацовак двароў на асабістым транспарце жыхароў не будзе ўзнікаць іржа, паведамляе тэлеканал "Беларусь-1".
Фота — bymedia.net