Сталічныя крамы акругляюць кошты на новыя тавары
Новыя тавары будуць акругляцца да 50 рублёў.
Як паведамляе БЕЛТА, гэта звязана з планамі Нацбанка вывесці з абарачэння купюры па 10 і 20 рублёў. Пры гэтым чыноўнікі Мінгарвыканкаму кажуць, што цэннікі на старыя тавары нельга акругляць — толькі новыя.
Цэннікі будуць акругляцца наступным чынам: лічбы да 25 рублёў будуць адкідацца, ад 25 да 75 рублёў — акругляцца да 50, а пачынаючы ад 75 рублёў і вышэй — акругляцца да 100.